Перайсці да зместу

З чужбіны (Савіч-Заблоцкі)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З чужбіны
Верш
Аўтар: Вайніслаў Савіч-Заблоцкі
Крыніца: Беларусь, 1946, №4

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Здароў будзь ты, стары мой дом,
Здароў будзь, сядзіба айцоў!
Паклон вам, родныя, кругом:
Дзень нашай разлукі прыйшоў.
Нядольная доля прыйшла,
Казала з хаты ісці.
Сярдзіта і грозна яна,
Кручынай замшыла нам дні.
Нямнога нам жыцця дано,
І гэта хацела адняць,
Цярнямі парэзаць чало
І сэрца ў шпонах падраць.
І гнецца малойчык, і плачаць, слязіць,
Не ўвідзіць юж боле сваіх,
Ў чужбіне галоўку далёка скланіць,
Ўздыхае па нівах радных.
Тут птушка лятала, тут птушка грусціла,
Но тут то яна і ўрасла,
Другая ластаўка птушынку ўстрачала,
І ветачка была свая.
Ніхто не груніў з ёй, ніхто не смяяўся,
Усе былі радныя, сваі…
Цяпер я з табою, айчызна, расстаўся,
І змеі мне сэрца ссалі,
І дума прыгнула, і горка плачу.
Ў гняздзенька зязюля закралась.
Зязюлі я гэтай нядобрай кляну —
Яна нам у знакі юж далась.

Зязюля з Затоку, не руска яна…
О братцы! Як смутна мяне.
Скажыце, прашу вас, ці гэта страна
Ёсць Русь наша Бела, ці не?..