З родных песень

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З родных песень
Аўтар: Алесь Мілюць
1930
Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 314

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларусам я радзіўся,
Беларусам буду жыць,
Беларускую зямельку
Буду шчыра я любіць.

Бо радзімая старонка
Над усё мне прыгажэй,
Беларуская гаворка
Над усё мне даражэй.

Славу родную і волю
Я нікому не прадам,
За народ свой беларускі
Я жыццё сваё аддам.

Хай загіне наша гора,
Здзек, пагарда і прымус,
Хай жыве для славы вечнай
Край наш родны — Беларусь!