З жыцця беларускага мужыка
Выгляд
З жыцця беларускага мужыка Аўтар: Алесь Мілюць 1932 Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 316 |
Яму кажуць, як найлепей заслужыці неба,
А ён, бедны, клапаціцца, як здабыць кус хлеба.
Яму кажуць, карысней як зберагчы астаткі,
А ён, бедны, голаў ломіць, як аддаць падаткі.
Яму кажуць, якім шляхам шчасце мець у жыцці,
А ён, бедны, розум сушыць, як з крызісу выйсці.
Яму кажуць: у хваробе трэ ісці лячыцца,
А ён, бедны, вось шукае, як бы дзе ўтапіцца.
31 жніўня 1932 г.
Скорычы