З Новым Годам! (Адамовіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З Новым Годам!
Публіцыстыка
Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
1922 год
Крыніца: Газэта «Раніца», № 9, 14 студня 1922 году, б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З Новым Годам!

З новым годам! браты сяляне!

З новым годам сябры!

Хай гэты год Вам шчасьця прынясе, хай гэты год Бацькаўшчыну збудзіць!…

У гэтым годзе скажам пагарда, сьмела:

Дос няволі, дос зьдзеку, гвалту над намі!

Сьцяг свой бел-чырвона-белы пагардаю рукой ў вышыню падымем пад сама неба!..

Усім народам скажам:

Хочам жыць вольна, бяз ніякай навалы. Хочам аб‘еднаць усіх!

Каб ня было ў нас балей ні ворагаў, ні нядолі, ні панурага жыцьця!

Дык гэй браты!

Ужо дыша лес вясною і нас да сябе заве. Пад гоман хваль вазёр і рэчак узбуджаных вясною. Хай голас наш учуюць усе народы.

Досьць зьдзеку і нядолі!

Дзяргач.