Зорным шляхам (1932)/Новая Беларусь/Беларусь ты мая рассьпяваная!..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я не баюсь за Беларусь… ⁂ (Беларусь ты мая рассьпяваная!..)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Тысячай сонцаў у шыбах разьліўся заход…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Беларусь ты мая рассьпяваная!
(Нібы ў песьнях ты толькі і ёсьць…)
Я прыходжу к табе, о, каханая,
Сын вясны, нібы новы госьць…

Нашы песьні — ня песьні: смутніцы —
Сьмела выкіну я цераз плот;
Клічам тым, як вясной навальніцы,
Прывітаю я бедны народ…

Беларусь! Прыбірайся у краскі,
Ў песьні бурнай і гучнай вясны!
Мы збудуем цябе, як у казцы,
Сьветлай, яснай, як нашыя сны!…