Перайсці да зместу

Зорным шляхам (1932)/Напевы і думы/Паверце, я яшчэ вельмі наіўны…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У кузьні ⁂ (Паверце, я яшчэ вельмі наіўны…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Вагні ярчэйшыя…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Паверце, я яшчэ вельмі наіўны —
Ня прывучыў быць сабакам сэрца —
І часта пытаю сябе і зьдзіўленых:
Чаму мы жывем у такой паняверцы?

Мы-б маглі усе, усе без жарэбія
Жыць панамі на прыгожай зямлі…
Пяяць песьні аб смачным хлебе
І тварыць дальнаплыўкія караблі…

1930.