Перайсці да зместу

Зорным шляхам (1932)/Напевы і думы/Дрэвы шапочуць у боскай драмоце…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Музыка ⁂ (Дрэвы шапочуць у боскай драмоце…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
Дазорца

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Дрэвы шапочуць у боскай драмоце,
Зоркі гараць, зачапіўшысь у галінах,
Пар лёгкаўздымны кадзіць на балоце,
Таюць ў начы ціхасьпеўныя гімны…
Гэта малітвы к прастору — Сусьвету
Ў сьветла-пяшчотным зямлі прабуджэньні…
Быццам крылатыя казкі-прыветы,
Быццам цудоўныя сьпевы-тамленьні…
Слухай… Маўчы…

1927.