Перайсці да зместу

Зорным шляхам (1932)/Места вагнявокае/Спляліся цені — попел змрокаў…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Насталі цудоўныя ночы…) ⁂ (Спляліся цені — попел змрокаў…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
Вочы места
Іншыя публікацыі гэтага твора: Спляліся цені — попел змрокаў…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Спляліся цені — попел змрокаў
Пасыпаў сосны і кусты…
Ўнізе, над местам вагнявокім,
Пераліваюцца вагні…
За намі лес шуміць напеўна,
А вецер лашчыцца… бунтар…
Як быццам пэрламі князеўна —
Свой запаляе места твар.
Вагні… вагні… і шум мястовы
Зачаравалі нас, бы ў сьне…
Павабна маняць места зовы
Загінуць у людзкой таўпе…
Цямней… цямней… — сьцяною чорнай
Зьліліся сосны і кусты…
А унізе, ярчэй, узорней
Пераліваюцца вагні…

Ліпень, 1930.