Перайсці да зместу

Зорнасьць (1927)/З краіны гор/Памяці Лермонтова

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ноч у горах Памяці Лермонтова
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1927 год
Разьвітаньне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Памяці Лермантава (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАМЯЦІ ЛЕРМОНТОВА

Вось тут, вось тут сярод красы,
Абвітай чарамі туману,
Вось тут, дзе гоманам лясы
Адвечных дум трывожаць раны, —

Тут колісь-то ў начной цішы
Сышліся два на паядынак:
Ў адным вітала волі шыр
Ды дух высокі, сакаліны,

Другі — быў проста пустата,
З душою нізкаю — жабрачай.
Ён зданьню чорнаю паўстаў,
Шлях першага крывёй адзначыў,

Той шлях — вялікі шлях жыцьця,
Што многім ўзьняў к прастору крыльлі,
А ў многіх іх зусім адцяў,
Каб лёт нікчэмны супынілі.

І помсты злосная рука,
Навёўшы рулю пісталета,
Пад стогн жалобны Машука
Прабіла сэрца у поэта.

Вось тут цяпер каля гары,
Абросшай ліпамі і клёнам,
Пры бляску сонца і зары
Стаіць самотна белы помнік.

Машук, 1925 г.