Перайсці да зместу

Зорнасьць (1927)/Блізкім і родным/В. П.

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прыгожай песьняй я ўстрывожан В. П.
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1927 год
М. Гурло
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьпявачка, мілая сьпявачка!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




В. П.

Сьпявачка, мілая сьпявачка!
Маё ты сэрца раздваіла.
Цябе як толькі я пабачыў,
Здалася ты мне роднай, мілай.

Бліснула ты, як сонца з хмары,
Вясной прастор азалаціла.
І вось к табе, к табе ўсе мары
Няўпынна рвуцца з новай сілай.

Хоць песьні многія прапеты,
Хоць часам сэрца і галосіць,
Але я рад, што быць поэтам
Ў жыцьці мне рана давялося.

Сваіх раздаў я песень многа.
Каму аддаў і як патраціў, —
Пытаць ня варт. Адна трывога —
Усё магу ў жыцьці назваць я.

Твой гэты сьпеў — мае напевы,
Мае далёкія ўспаміны.
Ты ўскалыхнула іх навевам
Мне роднай песьні, песьні мілай.

Ёсьць мера сэрца захапленьню,
Ёсьць мера кожнаму жаданьню.
Ня думай ты, што я твой пленьнік —
Я не плачу нікому дані.

1926 г.