Звон (Фарботка)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Звон
Верш
Аўтар: Юзюк Фарботка
1919 год
Крыніца: Часопіс «Звон», № 2 ад 27.VIII.1919 г., б. 2



Звон


Калісьці Жыгімонт у знак народнай моцы,
З здабытых ім гармат адліці звон казаў.
У расплаўлены мэтал, для гучнасьці, ахвачы
І серабро і золата сваё народ кідаў.
І вышау дзіўны звон. Сваім магутным зыкам
Ен сьведчыць і цяпер усім аб славе той,
Што мог сабе здабыць народ ня моцным крыкам,
А велькасьцю ахвяр, пралітаю крывёй.
А наш народ праліў крыві свае ня мала,
Наш край скалёсілі гарматы не адны.
Гісторыя усю нам славу заховала,
Хоць ня гудуць аб ёй магутные званы.
Яны усе у нас на кулі пераліты,
Пустуць вежы ў нас з вайны пачатку дзён.
І толькі аж цяпер Жыгмонта семяніты
Завуць і нас, браты, адліць свой Славы Звон.


Менск.
Ю. Ф.