Перайсці да зместу

Звон вясны (1926)/І. Плаўнік/Вецер

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Іграюць промені у вочах) Вецер
Верш
Аўтар: Ізраіль Плаўнік
1926 год
Дуброва

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЦЕР

Дражніць вецер хмелем,
З днём заводзіць жарты:
Справім мы вясельле…
Гэй-жа, песьню жар ты!
Шугане па рэчцы,
Хвалі паказыча,
То у лес папрэцца,
Гукне гукам зычным.
Загуляе ў жыце,
На мяжу прысядзе…
Зноў давай кружыцца
Па лагу, пры садзе.
Схопіць дзень пад пахі, —
Страсяне праменьні…
Падзухваліць птахі, —
Песьняй заструменіць.
Ну і дражніць хмелем!
Жменяй сыпіць жарты:
Справім мы вясельле…
Гэй-жа, песьню жар ты!