Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/VI/Новаму году

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На лузе Новаму году
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Перад бурай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Новаму году (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НОВАМУ ГОДУ

Хто нам скажа, хто згадае,
Чым нас новы год спаткае
І парадуе нас чым?

Год мінулы злым прыдаўся:
Тросься сьвет і садрыгаўся,
Апавіты ў смаль і ў дым.

Наш набытак зьнішчан прахам.
Неашчадным, страшным махам
Сьмерць кранулася зямлі.

На сіротах нашых, нівах,
Замест снопікаў шчасьлівых
Густа косьці паляглі.

За сяўцоў былі гарматы,
Замест зернятак — гранаты
Шчодра сеялі ў той год.

Нязьлічонымі крыжамі
Сьлед адзначан, дзе з сьлязамі
Бег разбураны народ.

Гора Белу Русь спаткала,
Ў сьвет далёкі люд пагнала.
Цяжак быў мінулы час.

Чым-жа новы год спаткае?
Ці аціхне бура тая?
Чым парадуе ён нас?

1915 г.