Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/V/Дні ідуць за днямі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На астрожны лад Дні ідуць за днямі
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Песьня няволі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дні ідуць за днямі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Дні ідуць за днямі,
Уцякаюць годы,
А за намі сьледам
Цягнуцца нягоды.

Тчом мы павуцінку
Радасьці і шчасьця,
А павее вецер
Холадам нянасьця,

І парвуцца ткані,
Разьляцяцца прахам,
І прад невядомым
Зноў стаіш са страхам.


∗     ∗

Знаць, ужо спрадвеку
Доля нам такая:
Ліха знойдзе ўсюды,
Шчасьце-ж уцякае.

1910 г.