Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/IV/З Каўказу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Шорхае варожа З Каўказу
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Пыл
Іншыя публікацыі гэтага твора: З Каўказу.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З КАЎКАЗУ

У залатой калясцы сонца,
Вандруе зноў у сьвет дзянёк,
Ня зьмеран шлях яго бясконцы,
Завіты ў сонечны вянок.

Замерлі горы ў тонкай сіні,
Глядзіць, як бог зямлі, Эльбрус,
І патыхае сном пустыні
Яго засьнежаны абрус.

Маўклівы горы, дзіка-немы,
ня жывяць мысьлі іх чала,
І вісьне мут адвечнай дрэмы,
Як сум хаўтурнага стала.

1926 г.