Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/II/Чыгунка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Жытні колас Чыгунка
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Наша сяло
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чыгунка (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧЫГУНКА

Ў два рады, між палёў
Роўна рэйкі ляглі,
Рэжуць нетры лясоў,
Точаць грудзі зямлі.

Дзе стралою ляцяць,
А дзе дужкай бягуць,
Цераз горы і гладзь,
Сьмела рэчкі сякуць.

Эх, і быстры-ж той гон!
Толькі пыхкае дым.
За вагонам вагон
Мчыцца зьмеем ліхім.

Мчыцца ў ночку і ў дзень,
Толькі поле дрыжыць.
Так ні конь, ні алень,
Ні арол не ляціць.

1908 г.