Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/II/Родныя абразы (Вобразы мілыя роднага краю…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вёска Родныя абразы
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Хмаркі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Родныя вобразы (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОДНЫЯ АБРАЗЫ

Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я

К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,
Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя смутку і жальбы нядолі,
Поўныя сумнай красы?

Толькі я лягу і вочы закрыю,
Бачу я вас прад сабой.
Ціха праходзіце вы, як жывыя,
Зьзяючы мілай красою.

Чуецца гоман мне сьпелае нівы,
Ціхая жальба палёў,
Лесу высокага шум-гуд шчасьлівы,
Песьня магутных дубоў…

Вобразы мілыя, вобразы смутныя,
Родныя вёскі і люд!
Песьні цягучыя, песьні пакутныя…
Бачу і чую вас тут.

1908 г.