Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/I/Дудка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьняру Дудка
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Перад восеньню
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дудка (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДУДКА

За гарою дудка грае,
Як-бы плача ў цішыне,
І на сэрца навявае
Ціхі жаль і смутак мне.

І гаворыць песьняй тою:
„Я — сьляза твае душы,
Што часінаю ліхою
Ўзгадавалася ў цішы

І упала адзінока,
Як ты долю праклінаў,
Я — той крык, што ты глыбока
Ў сваім сэрцы пахаваў.

Я — плач ветру на прасторы,
Я — пакутны горкі сьпеў,
Я — няведамае гора,
Я — нявыказаны гнеў…“

Грае дудка, вымаўляе,
Плача дробнаю сьлязой
І ціхутка замірае
Дзесь у полі за гарой.

1910 г.