Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць рэволюцыі/Чатыры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Комунар Чатыры
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Дэлегатка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чатыры (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧАТЫРЫ

Адзін, другі… чатыры, як адзін,
Мігнулі яснай, зыркай бліскавіцай.
І час жыцьця — гісторык паладзін —
Ізноў чатыры новыя страніцы
Гістор‘і краю ўзад перагарнуў.

І ў нудным шэрагу яе пісьма,
Што тая ўсё-ж рука павывадзіла,
Страніцы гэтыя, бы кроў-тасьма,
Эпоху новую сабой адкрылі,
Якой дасюль ніхто ня бачыў і ня чуў.

Народ працоўны доўгія вякі,
Няволю нянчачы сваю і краю,
Размахам пруткім цьвёрдае рукі
На іх сваю свабоду адбівае —
Будуе жыцьця казку дзіўную, як сон.

Няхай прышлец ад будучых гадоў,
К жыцьцю свайму цярэбячы дарогу,
Даткне узрок свой да радкоў
Ужо яму мінулага, былога
І ўгледзіць вобраз чыннасьці прайшоўшых дзён.

Ён угледзіць ўсё, бо стануць перад ім
Агнёвай, бурнай, зьлітнай чарадою
Здарэньні тыя, што быцьцём сваім
Краіну спаўшую вялі к развою,
Да волі променнай працоўнікаў вялі.

Крывёй аблітая, як жар, чырвонь,
Гады-страніцы бурай гартавала,
Праз зыркі ўсьпенены агонь
Радзіны сьветлыя перапускала
Савецкай вольнай Беларускае зямлі.

Адзін, другі… чатыры, як адзін,
Ужо здалёк гавораць гучным яхам:
Глыбі, краіна, волі свае плынь,
Ляці к Комуне рэзвым птахам!

Менск, 29/XII 1922