Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць жыцьця/Сымфонія

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Восеннае Сымфонія
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Водырам пахкім
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сымфонія (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЫМФОНІЯ

Мята, ружа, півонь,
Вішань сьпелых чырвонь —
Пах, мілаваньне…
Ветру повей ў лісткох,
Дрэўца ціхенькі ўздох —
Рух, калыханьне…
Пчолка, стрэлка мігнуць,
Нітку лёту саўюць —
Струн трапятаньне…
Кропку-роску ў сату
Ўгледзяць і на ляту —
Спуск, ападаньне…
Золата-луч пральле
Сонца на ліст, гальле —
Спор, пукаваньне…
Мошка, мушка, жучок
Сонца рвуць касьнічок —
Рай, лікаваньне…
Зложаны, зьліты сьпеў
Іх між кветак, між дрэў —
Жыцьце, іграньне…
Радасьць, уздым, благадаць,
Прага ў паху растаць —
Вечнасьць яднаньня…

Капыль, 20/VI 1923