Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Расьсьвітаньне/Не хачу забыцьця…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вецер, падуй! ⁂ Не хачу забыцьця…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Да надзеі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не хачу забыцьця я ў цудоўных чарах…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Не хачу забыцьця я ў цудоўных чарах,
Каб ня мець ніякіх думак ды клапотаў,
А сядзець бязмоўна у салодкіх марах,
Апоены макам ціхае дрымоты.

Не прашу забыцьця на зямлі панурай,
Не прашу нямога, дзіўнага спакою, —
А прашу я моцна і прашу я буры
Цёмнае, сібернай, страшнае ды злое.

Каб ад ветраў шумных ўкол зямля траслася,
Каб танула неба ў завірушных гулах,
Ад якіх маланка з громамі-б лілася
Да зямлі дрымотнай, да зямлі нячулай.

Не прашу спакою, не прашу забыцьця, —
Бо жыцьцё заўсёды ў цішы замірае, —
А прашу я буры, бо ад буры жыцьце
З сілаю магутнай біцца пачынае.

Вількамір, 1911