Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Расьсьвітаньне/Напярэдадні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бачыў я… Напярэдадні
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Клянінка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Напярэдадні (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАПЯРЭДАДНІ

Стуліўся змрок ў глухіх куткох,
Зьнікае ночка-чараўніца;
Ў нябесных цёмных дыванох
Міргае зыркая Дзяньніца.

Замоўкла ўсё. Травы і дрэў
Ня хіліць к долу узьвеў вятрыска.
Чуцён вясёлых птушак сьпеў,
Чуцён іх воркат прагны, піскі.

Апойны пах плыве з далі
Лугоў адзетых руньню пышнай,
І дух свабоднае зямлі
Надзею ясную калыша.

Таемны гай гудзе, шуміць,
У неба сіняе глядзіцца,
І, здэцца, хоча гаманіць
З вясёлай рэзваю Дзяньніцай.

А з неба ўніз яе прамень
У зелень рутную спадае
І кажа ціханька: „Мне дзень
На замену сонца пасылае!“

Пецярбург, 1916