Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Песьні змаганьня/Чырвоны сьцяг

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Праца Чырвоны сьцяг
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Наперад, гэй!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чырвоны сьцяг (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧЫРВОНЫ СЬЦЯГ

I

Чырвоны Сьцяг гарыць агнём,
Яго абвеяў дымам порах,
Яго мы ў землю там ваткнём,
Дзе быў твой стан, паганы вораг.
Яго ваткнём пад гул гармат,
Пад гукі песьні баявое,
Дзе працу сваю ладзіў кат,
Дзе землю мыў крывёй людзкою.
Чырвоны сьцяг ў агні, ў дыму
Нясе з сабой канец прыгону
І кару сьмерцяю таму,
Хто ўзьвёў яго на чын закону;
На тых, што меч падняў на блік
Свабоды яркай, сьветлай волі,
Вядзе ён ў бой ваяцкі штык
Ў руцэ спрацованай, ў мазолях.
Паборы знак — Чырвоны Сьцяг,
Ëн рэе там, дзе дымны порах,
Яго трымацьмем мы ў руках,
Пакуль ня згіне скрозь наш вораг.

Менск, 1921

II

Ў руках мазолістых сваіх
Трымай мацней Чырвоны Сьцяг!
Няхай ня томіць баявых
Ваяцкіх сэрцаў цёмны страх.
Пад шатай сьцяжных палацён
Няхай растуць рады палкоў
Ваяк, што йдуць на абарон
Краіны вольнай ад урагоў.
Няхай дае іх напіс кліч:
„Ўставай, хто ‘шчэ нядбайна сьпіць!
Адвечны вораг рабства біч
Ў руках прыгоньніцкіх дзяржыць.
За волю, землю, за спакой
Ў працоўнай вольнай старане —
У сьмертны бой, ў астатні бой,
Няхай адвага ўстаўшых пхне!“
Уперад, гэй! Упарцей шаг!
Пад гукі песьняў баявых!
Трымай мацней Чырвоны Сьцяг
Ў руках мазолістых сваіх!

Менск, 1921