Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Песьні змаганьня/Маёй песьні далі тоны…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сьцешся! Маёй песьні далі тоны…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Я хацеў-бы пяяць…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Маёй песьні далі тоны…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЁЙ ПЕСЬНІ ДАЛІ ТОНЫ…

Маёй песьні далі тоны
Мукаў стоны,
Што заўсёды пры рабоце
У смуродзе ды ў духоце
Вылівала маё сэрца.

Маёй веры дало сілы,
Што давіла
Маю душу бясьсьціханьня —
Бесканечнае змаганьне
Барацьба за шчасьце й долю.

Далі гарт маёй надзеі
Злыя дзеі,
Што гадамі прада мною
Бесканечнай чарадою
Разьбіваліся у шчэпы
Аб спрачаньня майго скрепы.

Мая песьня, мая вера
І мая надзея, —
З вамі йду я поўным ходам
Ў тыя дзьверы,
Дзе ліхтарня міргацее
Прад свабодай.

Харкаў, 1919