Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Настроі/Пазыў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сьцяна фэдэралістых Пазыў
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Мой верш
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пазыў (Я хацеў бы непакорным…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАСТРОІ

ПАЗЫЎ

Я хацеў-бы непакорным
Ветрам вольным ў полі стаці,
Каб па галы па прасторным
Бязупынна дзьмуць-лятаці.
З верху к долу, з краю к краю
Мерыць шыры хуткім лётам;
Ня спыняцца перад плотам,
Не зварочваць перад гаем.
Ад зямлі да сіней высі
З гудам зычным паднімацца —
Дзе прашкоды асталіся —
Ўшчэнт ламаць і далей мчацца.
Я хацеў-бы ветрам быці,
Каб з няволяю расстацца,
Каб ў свабодным шчасным жыцьці
Незалежнасьцю ўпівацца.

Вількамір, 1913