Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Настроі/Дзяўчыне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Загудзі ты, вецер Дзяўчыне
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Не сьпявай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзяўчыне (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗЯЎЧЫНЕ

Міла ты мне, міла пекнатою дзіўнай,
Голасам пявучым ў песьні пераліўнай,
Міла ты мне міла.

Блізка ты мне, блізка шчыраю душою,
Прагнымі хаценьмі, сілай маладою,
Блізка ты мне, блізка.

Родна ты мне сэрцам, да жыцьця завучым,
Смагай ласкі ўбраным, горда, сьмела б‘ючым,
Родна ты мне, родна.

Шчыры ты таварыш і па горкай долі,
Ў барацьбе вялікай за жыцьцё і волю,
Шчыры ты таварыш.

Дык ня дай мне ў болі па табе таміцца,
Не даводзь да жалю, каб сьлязой абліцца
Па табе, галубка.

А прыходзь на зоў мой, на душэўна-гучны,
І куды захочаш — пойдзем неразлучна
Гордаю ступою.

Нам дваім усюды, нам дваім з табою
Будзе лягчэй біцца з доляю ліхою,
З цяжкаю пакорай.

Дык уймі ты слову-крыку ўсей істоты,

Выкажы чуцьцё ты, выкажы ахвоту
Стаць навекі другам!

Пецярбург, 4/X 1914