Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/IV/Думкі апоўначы — кветкі расістыя

З пляцоўкі Вікікрыніцы
*** Стозычныя, высокія *** Думкі апоўначы — кветкі расістыя
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Я — кропля вялікага творчага мора
Іншыя публікацыі гэтага твора: Думкі апоўначы — кветкі расістыя…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Думкі апоўначы — кветкі расістыя —
Сэрца смяротнага спевы вячыстыя,

Птушкамі ціхімі ймчаліся ў выраі,
Ў неба халоднае біліся крыллямі.

Пчолкі маўклівыя — зоранькі пільныя
Іх сустракалі там цішай магільнаю.

Месяц палохаў іх сном-таямніцаю,
Путаў іх, блутаў іх срэбнай расіцаю.

Хмаркі кудзельныя, лёгкія, зграбныя
Цьмой-павуцінаю клікалі-вабілі.

Далі трывожылі сінімі дахамі,
Хвойнымі процьмамі, шызымі страхамі.

Думкі апоўначы — ягадкі спелыя —
З неба вярнуліся асірацелыя.

Думкі, да месяца не узнімайцеся,
Лепш вы зямеліцы блізкай трымайцеся.

1922 г.