Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/III/Сухавеі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
*** То не хаты, а курганы Сухавеі
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Ты слязамі і крыжамі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сухавеі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СУХАВЕІ

Скачуць-плачуць сухавеі.
Стогне поле. Рэчка млее,
Апаўночы ўсходзіць сонца —
То пажарышчы ў старонцы.
Стрэлы, смерці адгалоскі —
Бежанцы брыдуць па вёсках.
Плуг сталёвы з‘есць іржа,
А сялібу з‘есць пажар.
...........
Скачуць-плачуць сухавеі.
Па шнурах ваўкі завылі,
У самотнай сумнай далі
Шмат магіл параскідалі.

Ходзіць голад па дарогах,
Гоніць пугай гурт убогіх.
І канца вайне няма.
Цэлы свет — адна турма.
...........
Скачуць-плачуць сухавеі.
Хто зямельку пажалее?
Эх, вы людзі… эх, вы людзі…
Што вы робіце? Што будзе?
Ці то ўвечары, ці ў ранні
У вачах адно пытанне:
Тры гады ўжо праплылі…
І калі канец, калі?

Пасадзец, 1917 г.