Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/II/Сняжынкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Снег Сняжынкі
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Зіхаціць, зіхаціць срэбны тур
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьняжынкі (Бядуля).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СНЯЖЫНКІ

Сняжыначкі-пушыначкі
Ляцелі матылькамі.
Над хмызамі над щызымі
Дыміліся дымкамі.

Зіхцеліся, мігцеліся
У розныя калёры.
Драбнюткія, пякнюткія,
Як зоранькі, як зоры.

Насіліся, кружыліся
Над ціхімі палямі,
Даліначкі сняжыначкі
Пакрылі дыванамі.

Над ёлкамі, над хвойкамі
Спявалі спевы-баі:
„Мы хатачкі-палатачкі
Будуем тут у гаі“.

„Маленькія, міленькія
Дзіцяткі-птушаняткі,
Ляціце вы, скачыце вы
У светленькія хаткі!“

„Вушастыя, пушыстыя,
З драцінкамі-вусамі
Вы, зайчыкі-малойчыкі,
У хаткі к нам таксама!“

Сняжыначкі-пушыначкі
Спявалі песні-баі:
„Мы хатачкі-палатачкі
Будуем тут у гаі“.

Менск, 1921 г.