Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/II/Гэй, на золак рана ўстаньце

З пляцоўкі Вікікрыніцы
*** Ні хмаркі адной. Гарачы дзень вясны *** Гэй, на золак рана ўстаньце
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Вавілон
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гэй, на золак рана ўстаньце…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Гэй, на золак рана ўстаньце,
Ў полі трубіць гучны рог.
На зялёнай на палянцы
След расісты нейчых ног.

Зараз, зараз брызне сонца,
Вунь з-за рэчкі к нам плыве.
Чуем сонца на сасонцы,
Над травою ды ў траве.

У спяванні птушкі малай,
У журчанні ручаін,
У казанні хвойкі мшалай,
У ружовасці далін.

1922 г.