Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/I/Ты

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пан Ты
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Не ўгодзіш
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ты… (Бядуля).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТЫ…

Перад ліхам і нядоляй
Гнеш свой карак.
Вечна з жонкаю гатовы
Ты да сварак.

Як той конь сляпы, адразу
Бух у яму.
Гнешся ўдвойчы, гнешся ўтройчы
Перад панам.

Бела — чорным называеш,
Палынь — мёдам.
Строіш кпіны ты з свайго-жа
Брата, рода.

На адно адвагу маеш —
Піць сівуху.
На пахмелле — толькі жонку
Біць па вуху.

А дарэчы ты не скажаш
Нават слова.
Толькі бэкаць па-дурному
Ты гатовы.

А прап‘ешся — лыпіш вочы,
Як цялушка.
Над табою ўецца гора
Шэрай птушкай.

Вільня, 1914 г.