Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/I/Прыдзіце

З пляцоўкі Вікікрыніцы
*** Ці ведаеш зямлю арлоў-людзей магутных? Прыдзіце
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Песня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прыйдзіце… (Бядуля).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРЫДЗІЦЕ…

Прыдзіце вы, добрыя… Вокам праніклівым
Кіньце на нашу нядолю!
Вас люд наш чакае, зняволены працаю —
Босы і голы…

Прыдзіце вы, светлыя… Дзень ярка-сонечны
Кіньце, вы кіньце, як хлеб нам!
І цені вільготныя ветрамі згоніце
З роднае глебы.

Прыдзіце вы, шчырыя, сэрцам адкрытыя…
Шчырасць хай служыць вам мэтай!
І гніль векавая і хітрасць сусветная
Счэзнуць са свету.

Прыдзіце вы, моцныя, бурамі званыя,
З яснай прыдзіце зарніцай!
З дарог-пуцявінаў вы згоніце ворага,
Хутка прыдзіце!..

Вільня, 1913 г.