Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/I/Курыць люльку вадзянік

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гусляр *** Курыць люльку вадзянік
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Воўк
Іншыя публікацыі гэтага твора: Курыць люльку вадзянік…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Курыць люльку вадзянік,
Туліць рэчку дым-туман.
Да бярозкі дуб прынік,
А ля дуба спіць курган.

Срэбны месяц на лугі
Сее зёрны з серабра.
Кіньце, хвоі, спеў тугі —
Запалілася зара.

Пад курганам спяць дзяды,
Там разбітыя гаршкі.
Замест святасці бяды,
Хай растуць тут каласкі.

Эх, замнога курганоў,
Ды замала добрых хат.
Эх, замнога старых сноў,
А жыццё не йдзе назад…

Пасадзец, 1918 г.