За Шылерам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
За Шылерам
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
Крыніца: http://old.knihi.com/taubin/

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





      Знаёмыя тамы ізноў я адкрываю,
      Перагартаючы пяшчотнаю рукой...
      Гравюры даўнія уважна разглядаю
      І пазнаю даўнейшы вобраз свой.
      От на палях - сець выпісак, нататак.
      Як гэта некалі ўсё хвалявала!..
                                                       Май
      Жыцця майго - мінулы і забыты,
      Тваіх шляхоў не шкода мне... І даль
      Мне адкрывае ліпень самавіты.
      З усмешкай ціхаю гляджу я на пачатак...
      Але, але!
      «Einmal für allemal»[1].
      27.12.1929, Менск

Зноска

  1. «Раз і назаўсёды» - пачатак Шылеравай трагедыі «Здрада і каханне».