Перайсці да зместу

Захварбаваныя вершы (1936)/Праяўляе вечар вуліц клішы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Яшчэ аб восені Праяўляе вечар вуліц клішы…
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1936 год
Ты цалуеш мяне і песьціш…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Праяўляе вечар вуліц клішы,
аплямленыя фіялетам рэклям —
Строфы сэрца красавік калыша —
Ой, сягоньня рыфмамі я п‘ян…
І ня хочацца мне пастарому
апяваць, як усе, вясну —
калі вершы квецьцем чаромхі
беласьнежныя электры гнуць…
Агні — полымі ў неба тоні
расьцьвітаюць лілеямі ўсьцяж —
Праплывае ў бэзе-нэоне
вечарэючы фотомонтаж.
Сяньня вуліцы йнакш замігцелі,
аплямленыя фіялетам рэклям —
Эх, цяпер у красавіковым хмелю
зацьвітае поэтычная зямля…