Перайсці да зместу

Захварбаваныя вершы (1936)/Лягчэйшы ўздох…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ты цалуеш мяне і песьціш… Лягчэйшы ўздох…
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1936 год
Кладуцца на бруку і сьценах…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лягчэйшы ўздох…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лягчэйшы ўздох.
Погляд вачэй прыяцельскі —
На нітках — дратох
Вечар нанізвае пацеркі.
Цені людзей
Мігцяць ля сьценаў… між дрэвамі.
Не‘к прыямней
Дразьняцца вулкі сьпевамі.
Ў сэрцы цяпер
Настрой тужлівы раптам сьціх —
Кароткі верш —
Выплесьні накіп радасьці!
Лягчэйшы ўздох.
Погляд вачэй прыяцельскі —
На нітках — дратох
Вечар нанізвае пацеркі.