Перайсці да зместу

Захварбаваныя вершы (1936)/Асеньняя поэма

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ноч ужо… Асеньняя поэма
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1936 год
Кацянём чарапае дожджык у дахі…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Асеньняя паэма.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АСЕНЬНЯЯ ПОЭМА.

Неба — сіні плякат —
серабрыстымі ніткамі выткала восень.
Яблык сьпелы ў руках
басаногая дзеўчынка вуліцай носіць.
Ў жоўтым лісьці гарыць
белы вечар, напудраны заравам раньня.
А ўначы на драты
начаваць разьлятаюцца зоркі ў тумане.
З вуліц — рыжых іржышч —
у прастор крыкнуць хочам штось
нема табе мы…
І ізноў у душы
ападаюць — разьдзелы асеньняе поэмы.