Перайсці да зместу

Захварбаваныя вершы (1936)/Ў небе зоркі — папяроскі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Навакол муры — простыя лініі… Ў небе зоркі — папяроскі…
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1936 год
Казка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ў небе зоркі-папяроскі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ў небе зоркі — папяроскі
Сыплюць попел — шэры вечар.
Агні места — быццам сьлёзкі,
Быццам блеск дрыжачых сьвечак.
Цені — птушкі па-над брукам —
Нібы вораны, ці каўкі…
Распасьцёрлі свае рукі
Электрычныя русалкі —
Твары пудраю задумы
Абсыпае моўчкі хтосьці —
Заклікае вулка шумам —
Паваландацца у госьці.
З змроку месячыкаў рожкі
Выплываюць ліхтарамі.
Ў небе зоркі — папяроскі
Сыплюць попел над дамамі.