Заснаваньне Саюзу Беларускае Моладзі
Заснаваньне Саюзу Беларускае Моладзі Загад Аўтар: Вільгельм Кубэ 22 чэрвеня 1943 году (публікацыя ліпень 1943 году) Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 1, ліпень, б. 5 |
Сп. Гэнэральны Камісар у Менску зацьвердзіў з дзеяньнем ад 22.06.1943 ахоп беларускае моладзі у Саюзе Беларускае Моладзі і пры гэтым пастанавіў наступнае:
«1. Дзеля аднайстайнага ўзгадаваньня і арганізацыі беларускае моладзі засноўваецца Саюз Беларускае Моладзі.
2. Узгадаваньне беларускае моладзі з фізычнага, духовага і маральнага гледзішча, апрача бацькоўскага дому і школы, перадаецца Саюзу Беларускае Моладзі.
3. Заданьне ўзгадаваньня беларускае моладзі ў Саюзе Беларускае Моладзі перадаецца Кіраўнічаму Штабу Саюзу Беларускае Моладзі.
Дзеля кіраваньня Кіраўнічага Штабу я вызначаю Шэфа Кіраўнічага Штабу, які рэпрэзэнтуе Саюз Беларускае Моладзі і мае сваю сядзібу ў Менску.
Шэф Кіраўнічаму Штабу Саюзу Беларускае Моладзі беспасярэдня падначальваецца мне».
Гэнэральны Камісар у Менску
Сябра Райхстагу
Вільгэльм КУБЭ