Перайсці да зместу

Заранкі (1924)/Песьня над калыскай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Волат Песьня над калыскай
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
З чужыны

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ НАД КАЛЫСКАЙ.

Хлопчык адзінокі,
Яначка мой мілы,
Ціха спачывай.

Бацька твой далёка,
Там кладзе ўсе сілы
Ён за родны край.
Баю, баю, бай.

Хоць і гінуць сілы,
Але час настане —
Зможам мы ў баю.

І тады, мой мілы,
Будзем грамадзяне
Мы ў сваім краю.
Баю, бай, баю.

І тады, народу
Добра будзе, дзетка,
Шчасны будзе край.

Запануе згода,
Будзе край у кветках, —
Прыдзе вечны май:
Баю, баю, бай.