Перайсці да зместу

Заранкі (1924)/Вялікія ўгодкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Марш чырвонаармейцаў Вялікія ўгодкі
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Беларусь

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЯЛІКІЯ ЎГОДКІ.

(З прычыны й гадавіны скасаваньня царскае ўлады.)

Мігцяць — чырванеюць сьцягі і штандары
Угары над людзкой грамадой;
Уцехаю зьяюць шчасьлівыя твары:
Зара занялась над зямлёй!

Магутныя песьні ракою ліюцца, —
Удаль яны рвуцца хутчэй;
А думкі бурлівым віхорам нясуцца,
І шмат у іх сьветлых надзей.

І радасна сёньня, бо волю сьвяткуе
Працоўная дружная раць;
Адзін аднаго з адраджэньнем віншуе, —
Іх сэрцы уцехай гараць.

Зазьяла свабода — і згінулі зьдзекі;
Ліецца сьвятло над зямлёй.
Разьбіліся рабскія путы навекі,
І люд схамянуўся душой.

Наўкола кліч радасны, вольны нясецца
Ў сусьветны шырокі прастор;
Ад цемры адвечнай люд шчыра імкнецца
Да яснага сонца, да зор!..

Злучайцеся шчыльна, краінаў народы —
Грамады працоўных людзей!
Сьвяткуйце вялікае сьвята свабоды, —
Хай гімн ваш ліецца з грудзей!