Закон № 1/1939 Сл. з.
Закон № 1/1939 Сл. з.[1] ад 15 сакавіка 1939 аб самастойнай Славацкай Дзяржаве Дакумэнт 14 сакавіка 1939 году (пераклад 2021 году) Арыгінальная назва: Zákon čís. 1/1939 Sl. z. zo dňa 14. marca 1939 o samostatnom Slovenskom štáte Пераклад: Gleb Leo Крыніца: Славацкія вікікрыніцы |
Славацкі сойм прыняў наступны закон:
Славацкая Краіна абвяшчае сябе самастойнай і незалежнай Славацкай Дзяржавай. Сойм Славацкае Краіны ператвараецца ў Заканадаўчы сойм Славацкае Дзяржавы.
Аж да выданьня канстытуцыі Славацкай Дзяржавы ўвесь урад і выканаўчая ўлада знаходзіцца ў руках ураду, які прызначае старшынёўства Сойму.
Усе існыя законы, указы й меры застаюцца ў сіле са зьменамі, якія вынікаюць з духу самастойнасьці Славацкае Дзяржавы.
Урад упаўнаважваецца выконваць шляхам пастановы ўсё, што ў пераходны час патрэбна да падтрыманьня парадку й абароны цікавасьцяў Славацкае Дзяржавы.
Закон гэты увойдзе ў жыцьцё сёньняшнім днём, і ўрад яго выканае.
Заўвагі
[правіць]Гэты твор пашыраецца на умовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 Unported, якая дазваляе вольнае карыстаньне, пашырэньне й стварэньне вытворных з гэтага твораў згодна з умовамі прытрымліваньня і пазнакі ліцэнзіі ды аўтара арыгінальнага твора. Усе вытворныя творы будуць абараняцца той жа самай ліцэнзіяй, што й гэты.