Закон СССР аб прадастаўленні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у галіне знешніх зносін
Закон СССР аб прадастаўленні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у галіне знешніх зносін Аўтар: Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Крыніца: http://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/akty-peryyadu-vyalikay-aychynnay-vayny-1941-1945/1944/zakon-sssr-ab-pradasta-lenni-sayuznym-respublikam-pa-namotstva-u-galine-zneshnikh-znosin-/ |
г. Масква
1 лютага 1944 г.
У мэтах расшырэння міжнародных сувязей і ўмацавання супрацоўніцтва Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з іншымі дзяржавамі і ўлічваючы ўзросшую патрэбу саюзных рэспублік ва ўстанаўленні непасрэдных зносін з замежнымі дзяржавамі, Вярхоўны Савет Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік пастанаўляе:
1.
[правіць]Устанавіць, што саюзныя рэспублікі могуць уступаць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі і заключаць з імі пагадненні.
2.
[правіць]Унесці ў Канстытуцыю СССР наступныя дапаўненні:
- а) дапоўніць артыкул 14 пункт «а» Канстытуцыі СССР пасля слоў «прадстаўніцтва Саюза ў міжнародных зносінах, заключэнне і ратыфікацыя дагавораў» словамі – «устанаўленне агульнага парадку ва ўзаемаадносінах саюзных рэспублік з замежнымі дзяржавамі», падаўшы гэты пункт наступным чынам:
«а) прадстаўніцтва Саюза ў міжнародных зносінах, заключэнне і ратыфікацыя дагавораў з іншымі дзяржавамі, устанаўленне агульнага парадку ва ўзаемаадносінах саюзных рэспублік з замежнымі дзяржавамі;»
- б) дапоўніць Канстытуцыю СССР артыкулам 18-а наступнага зместу:
«Артыкул 18-а. Кожная саюзная рэспубліка мае права ўступаць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычнымі і консульскімі прадстаўнікамі;»
- в) дапоўніць артыкул 60 Канстытуцыі СССР пунктам «д» наступнага зместу:
«д) устанаўляе прадстаўніцтва саюзнай рэспублікі ў міжнародных зносінах».
3.
[правіць]Пераўтварыць Народны Камісарыят замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі Народны Камісарыят.
Зборнік законаў СССР... С. 26.
Знешняя палітыка Беларусі : зборнік дакументаў і матэрыялаў : у 8 т. / Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь, Пастаянная камісія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, БДУ, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. – Мінск, 1997. Т. 4 : (Чэрвень 1941 г. – жнівень 1945 г.) / рэдкалегія: У.Р. Латыпаў ; складальнікі: Н.М. Дзятчык, У.К. Ракашэвіч, У.М. Міхнюк. – 2001. – С. 174.
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).
Падрабязней гл. у дакументацыі.