Перайсці да зместу

Заклік віленскай рады да добраахвотных ахвераванняў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
9 мая. Заклік віленскай рады да добраахвотных ахвераванняў
Аўтар: Рэч Паспалітая
Крыніца: http://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/akty-rechy-paspalitay/akty-pa-stannya-i-vayny-1794-goda/9-maya-zaklik-vilenskay-rady-da-dobraakhvotnykh-akhveravannya/

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




9 мая. Заклік віленскай рады да добраахвотных ахвераванняў

Універсал № 8 Найвышэйшай рады да абывацеляў ВКЛ і жыхароў гарадоў Рэчы Паспалітай

Абывацелі! Паратунак Айчыны заўжды быў абавязкам абывацеля перад радзімай, даючай яму сваю апеку. У сучасных імгненнях ён апынуўся абавязкам, які самі ўсе разам аплаціць павінны, бо або разам з Айчынай уздымемся, або пад яе цяжарамі і ў жудасных патоках уласнай крыві зальемся. Люты тыран, наехаўшы на вашу Айчыну, ужо разявіў сваю пашчу, каб вас пажэрці. Права бога, права людскасці, права нават самога нараджэння падавіў той дзікі наезнік у сваім сэрцы. Няма іншага паратунку, як толькі аддаць Айчыне ўсё тое, што ён вырашыў лупам займець, сілай яго адолець толькі зможам. Хто схаваецца за святасцю краёвай перад ягонай заядласцю? Меч, агонь, разбоі — вось адзіны яго дэвіз.

Абывацель! Нарадовая рада перад богам і Айчынай мусіла б адказваць, калі б у сваім урадаванні занядбала якім-небудзь крокам, які можа наблізіць да небяспекі вашыя дамы, маёнткі, дзетак вашых і вас саміх. Такім разам рада пастанавіла ўтварыць кнігу добраахвотнай пазыкі пад заручэннем публічнага даверу ўсіх вас, абывацеляў, што кожны давераны сваёй Айчыне капітал атрымае ў тэрмін з умоўленым працэнтам. Не адмаўляйцеся, абывацелі, даверыць вашай Айчыне на зварот тое, што ваш наезнік беззваротна выдраць можа. Рада запэўняе вам бяспеку вашых сумаў на ўсіх публічных фундушах і будучых і быць яшчэ могучых. Ваш давер вашай Айчыне будзе ацэнены грамадскасцю як ахвяра, якую чуйна на лёс маці прысвячаюць яе дзеці. Заслані вас, божа, ад разбою, злітуйся над публічным скарбам, раскрадзеным нягоднымі лона Айчыны суродзічамі, падтрымай як найсвятлей. Абывацелі! Пакажыце прысутнаму ў краі нявольніку, гэтым сумным прыладам тыраніі, як многа можаце пасвяціць Айчыне таго, чым змагаецеся за яе свабоду, за святасць праўды, за яе панаванне. Патрабуем гэты універсал як мага хутчэй разаслаць па ўсім краі і абвясціць з амбонаў у касцёлах.

Рабілася на сесіі Найвышэйшай нарадовай рады ў Вільна 9 дня мая 1794 года.

Юзаф Несялоўскі, ваявода навагрудскі

Юзаф Пац, стараста вілейскі

Міхаіл Грабоўскі, канюшы літоўскі

Бенедыкт Марыконі, пісар ВКЛ

Станіслаў Мірскі, пісар ВКЛ

Томаш Ваўжэцкі, эксхарунжы ВКЛ

Бенедыкт Карп, харунжы упіцкі

Антон Хлявінскі, генерал-маёр

Міхаіл Брастоўскі, стараста мінскі

Мікалай Мараўскі, экспісар вайсковы

Ежы Белапятровіч, экспісар вайсковы

Каетан Нагурскі, харунжы Шавельскага павета

ксёндз Мартын Пачобут, рэктар віленскай акадэміі

ксёндз Міхаіл Карпіловіч, архідзьякан смаленскі

Самуэль Корсак, палкоўнік ВКЛ

Антон Тызенгауз, харунжы, прэзідэнт Вільна

Валенці Гарэцкі, войскі віленскі

Дамінік Нарбут, войскі лідскі

Тадэвуш Высагерд, войскі прэнскі

Антон Лахніцкі, віцэ-прэзідэнт Вільна

Міхаіл Агінскі, дэлегат віленскі

Томаш Умастоўскі, дэлегат ашмянскі

Ігнацій Кастравіцкі, далегат лідскі

Міхаіл Граноўскі, сакратар каронны ад Трокаў

Антон Прозар, дэлягат ковенскі

Вінцэнт Мінкевіч, дэлягат г. Вільна

Юзаф Нарбут, сакратар рады

АЗПРІ, ф. 79, воп. 6, с. 1837, л. 202. Тэкст друкаваны. Пераклад з польскага рэд-ра.

Анішчанка, Я. К. Збор твораў: у 6 т. / Яўген Канстанцінавіч Анішчанка. — Мінск: В. Хурсік, 2004.

Т.2: Імем Айчыны: Дакументы паўстання 1794 г. у Літоўскай правінцыі. — 2004. — С. 31—33.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).


Падрабязней гл. у дакументацыі.