Заканадаўчыя акты аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь (1992)
Заканадаўчыя акты аб дзяржаўнай сімволіцы Рэспублікі Беларусь Аўтар: ВС БССР Крыніца: http://www.slideshare.net/artsiadziba/19911992-29505545 |
ЗАКОН
БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ
АБ НАЗВЕ БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ І ЎНЯСЕННІ ЗМЕН У ДЭКЛАРАЦЫЮ ВЯРХОЎНАГА САВЕТА БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ СУВЕРЭНІТЭЦЕ БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ І КАНСТЫТУЦЫЮ (АСНОЎНЫ ЗАКОН) БЕЛАРУСКАЙ ССР
[правіць]Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі пастанаўляе:
1. Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку надалей называць «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных і састаўных назвах — «Беларусь».
Устанавіць, што гэтыя назвы транслітэруюцца на іншыя мовы ў адпаведнасці з беларускім гучаннем.
2. У Дэкларацыю Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, Канстытуцыю (Асноўны Закон) Беларускай ССР і іншыя заканадаўчыя акты ўнесці адпаведныя змены.
3. Даручыць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь нарматыўныя акты Урада прывесці ў адпаведнасць з гэтым Законам.
4. Устанавіць, што выкарыстанне назвы Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка і яе скарочаных варыянтаў на афіцыйных бланках, пячатках, штампах і г. д. дапускаецца на працягу 1991—1993 гадоў.
5. Гэты Закон уступае ў сілу з моманту яго прыняцця.
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублікі Беларусь
С. ШУШКЕВІЧ
19 верасня 1991 года
г. Мінск
ЗАКОН
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ ГЕРБЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
[правіць]Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь з’яўляецца старажытны беларускі герб «Пагоня», які ўяўляе сабой выяву размешчанага на чырвоным фоне конніка белага колеру, скіраванага ў левы бок, з узнятым мячом і шчытом з крыжам.
2. Даручыць камісіям Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны, па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных адносінах, па заканадаўству з прыцягненнем адпаведных вучоных і спецыялістаў да 15 кастрычніка 1991 года распрацаваць праекты пастаноў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб эталоне Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь» і «Аб пячатках Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь і яго Прэзідыума».
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублікі Беларусь
С. ШУШКЕВІЧ
19 верасня 1991 года
г. Мінск
ПАСТАНОВА
ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АБ УТВАРЭННІ КАМІСІІ ДЛЯ ВЫПРАЦОЎКІ ЭТАЛОНА ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ПАЛАЖЭННЯ АБ ГЕРБЕ, УЗОРАЎ ПЯЧАТАК ВЯРХОЎНАГА САВЕТА, ЯГО ПРЭЗІДЫУМА І НАГРУДНАГА ЗНАКА НАРОДНАГА ДЭПУТАТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
[правіць]Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Утварыць камісію для выпрацоўкі эталона Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Палажэння аб гербе, узораў пячатак Вярхоўнага Савета, яго Прэзідыума і нагруднага знака народнага дэпутата Рэспублікі Беларусь у наступным складзе (склад камісіі прыкладаецца).
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублікі Беларусь
С. ШУШКЕВІЧ
4 кастрычніка 1991 года
г. Мінск
СКЛАД
камісіі для выпрацоўкі эталона Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Палажэння аб гербе, узораў пячатак Вярхоўнага Савета, яго Прэзідыума і нагруднага знака народнага дэпутата Рэспублікі Беларусь
[правіць]СТАРШЫНЯ КАМІСІІ
[правіць]Трусаў Алег Анатольевіч — намеснік старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны.
НАМЕСНІК СТАРШЫНІ КАМІСІІ
[правіць]Голубеў Валянцін Фёдаравіч — член Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і знешнеэканамічных сувязях.
ЧЛЕНЫ КАМІСІІ
[правіць]Бартлаў Лявон Эдуардавіч — мастак, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь.
Булахаў Дзмітрый Пятровіч — старшыня Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па заканадаўству.
Вярцінскі Анатоль Ільіч — намеснік старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека.
Габрусь Тамара Віктараўна — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.
Грыбанаў Уладзімір Міхайлавіч — сакратар Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных адносінах.
Грыцкевіч Анатоль Пятровіч — загадчык кафедры гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі Беларускага інстытута культуры.
Зданевіч Лявонцій Ульянавіч — архітэктар, член Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны.
Крукоўскі Уладзімір Якаўлевіч — мастак, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь.
Кулік Яўген Сяргеевіч — мастак, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь.
Купава Мікалай Мікалаевіч — мастак, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь.
Маслоўскі Сяргей Іванавіч — галоўны спецыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Пазьняк Зянон Станіслававіч — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, народны дэпутат Рэспублікі Беларусь.
Сандрыгайла Аляксандр Васільевіч — загадчык кафедры дызайну Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.
Саркісаў Сяргей Уладзіміравіч — графік, член Саюза дызайнераў Рэспублікі Беларусь.
Сатоліна Марына Мікалаеўна — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.
Слямнёў Міхаіл Аляксандравіч — старшыня Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных адносінах.
Цітоў Анатоль Кірылавіч — старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі Беларускага інстытута культуры.
Чарняўскі Ігар Мяфодзьевіч — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшыня Камісіі па культуры Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
Чэпік Васіль Васільевіч — член Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека.
Штыхаў Георгій Васільевіч — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ЭТАЛОНА ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ПАЛАЖЭННЯ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ ГЕРБЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
[правіць]Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзіць эталон Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь (прыкладаецца).
2. Зацвердзіць Палажэнне аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь (прыкладаецца).
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублікі Беларусь
С. ШУШКЕВІЧ
10 снежня 1991 года
г. Мінск
ДАДАТАК
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ ГЕРБЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
[правіць]1. Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь «Пагоня» з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, адлюстроўвае гістарычны шлях беларускага народа, шматвяковае існаванне і развіццё яго дзяржаўнасці.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь — шчыт чырвонага колеру з выявай Пагоні белага (срэбнага) колеру.
Выява Пагоні ўяўляе сабой узброенага конніка верхам на кані ў руху. У правай руцэ ён трымае гарызантальна падняты меч, у левай руцэ — шчыт, на белым полі якога шасціканцовы залаты крыж. 3 левага боку ў конніка похвы мяча, з-пад сядла звісае трохканцовая гунька (папона).
2. Выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь змяшчаецца:
а) на будынках Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў Рэспублікі Беларусь і іншых падпарадкаваных Вярхоўнаму Савету і Савету Міністраў дзяржаўных органаў; на будынках мясцовых Саветаў народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь і іх выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь, на будынках дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой;
б) у памяшканнях пасяджэнняў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь і іх выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама ў службовых кабінетах старшынь Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшынь мясцовых Саветаў народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь, у залах судовых пасяджэнняў судоў Рэспублікі Беларусь, у памяшканнях органаў запісу актаў грамадзянскага стану і памяшканнях урачыстай рэгістрацыі нараджэння і шлюбу;
в) на пячатках і бланках дакументаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, яго Прэзідыума, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь і іх выканаўчых і распарадчых органаў, іншых падпарадкаваных Вярхоўнаму Савету і Савету Міністраў органаў дзяржаўнай улады і кіравання Рэспублікі Беларусь, судоў і органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных натарыяльных кантор Рэспублікі Беларусь, а таксама прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання, якім заканадаўствам Рэспублікі Беларусь дадзена права змяшчаць выяву герба на пячатках і бланках дакументаў, а таксама на бланках дакументаў камісій Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь;
г) на каштоўных паперах, аблігацыях, паштовых марках і латарэйных білетах Рэспублікі Беларусь;
д) на афіцьійных выданнях Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
е) на пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама на дыпламатычных і іншых замежных пашпартах, якія выдаюцца грамадзянам Беларусі;
ж) на пагранічных (памежных) слупах, што ўстанаўліваюцца на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.
Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь могуць быць прадугледжаны і іншыя выпадкі абавязковага змяшчэння выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.
Права карыстання выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, якія не названы ў гэтым Палажэнні, можа быць нададзена толькі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
3. Рэпрадуктаванне каляровай, графічнай і аб’ёмнай выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, незалежна ад яго памераў, заўсёды павінна дакладна адпавядаць эталонам каляровай, чорна-белай і аб’ёмнай выявы герба, якія прыкладаюцца да гэтага Палажэння.
4. Парадак вырабу выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, масавага тыражавання выявы герба, выкарыстання, захоўвання і знішчэння пячаткі з выявай Дзяржаўнага герба ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
5. Асобы, вінаватыя ў зганьбаванні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ПАСТАНОВА
САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 19 сакавіка 1992 г. № 144
г. Мінск
ПЫТАННІ ВЫРАБУ І ВЫКАРЫСТАННЯ ВЫЯВЫ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
[правіць]У сувязі з Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 1991 г. «Аб зацвярджэнні эталона Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Палажэння аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзіць Парадак вырабу выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і яго масавага тыражавання згодна з дадаткам 1.
2. Зацвердзіць Парадак вырабу, выкарыстання, захоўвання і знішчэння пячатак з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь згодна з дадаткам 2.
3. Устанавіць, што, апрача выпадкаў, прадугледжаных Палажэннем аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь, выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь змяшчаецца на пячатках, бланках дакументаў і вуглавых штампах дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання, а таксама на пахвальных і ганаровых граматах, дыпломах і пасведчаннях, якія выдаюцца гэтымі прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі.
4. Карыстанне пячаткамі, бланкамі дакументаў і вуглавымі штампамі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, заснаванымі на недзяржаўных і змешаных формах уласнасці, не дапускаецца.
5. Даручыць Міністэрству юстыцыі, Міністэрству фінансаў і Міністэрству ўнутраных спраў сумесна з іншымі зацікаўленымі ў двухмесячны тэрмін падрыхтаваць і накіраваць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пералік дакументаў, на якіх ставіцца пячатка з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.
6. Дапоўніць пералік відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якіх патрабуецца спецыяльны дазвол (ліцэнзія), і органаў, што выдаюць гэтыя дазволы (ліцэнзіі); пералік зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 1991 г. № 386 (ЗП Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 29, арт. 352) у частцы выдачы ліцэнзій Міністэрствам унутраных спраў абзацам наступнага зместу:
«на выраб выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь».
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
В. КЕБІЧ
Кіраўкік спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. КАЎКО
ДАДАТАК 1
да Пастановы
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
ад 19 сакавіка
1992 г. № 144
ПАРАДАК ВЫРАБУ ВЫЯВЫ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ЯГО МАСАВАГА ТЫРАЖАВАННЯ
[правіць]1. Выраб выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь паліграфічным спосабам, з металу, гіпсу і іншых матэрыялаў, а таксама ў выглядзе разьбы па дрэву, чаканкі і іншых аб’ёмных формаў ажыццяўляецца прадпрыемствамі, якім выдадзена адпаведная ліцэнзія.
Іншыя прадпрыемствы і арганізацыі, а таксама грамадзяне маюць права на індывідуальны выраб выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь без далейшай яго рэалізацыі і тыражавання пры ўмове забеспячэння мастацкай каштоўнасці гэтай выявы і поўнай адпаведнасці яе зацверджанаму эталону.
Рэпрадукцыя каляровай, графічнай і аб’ёмнай выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь незалежна ад яе памераў заўсёды павінна адпавядаць эталонам каляровай, чорна-белай і аб’ёмнай выявы герба, прыкладзеным да Палажэння аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 1991 г.
2. Заказы на выраб масавым тыражом выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь могуць ажыццяўляць усе органы дзяржаўнай улады і кіравання, пракуратуры, суды, дзяржаўныя натарыяльныя канторы, Акадэмія навук Беларусі, дзяржаўныя навуковыя і навучальныя ўстановы ўсіх узроўняў, дзяржаўныя прадпрыемствы, установы і арганізацыі рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання, якім заканадаўствам Рэспублікі Беларусь дадзена права выкарыстоўваць адпаведныя яго выявы.
3. Пры вырабе выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь ці яго тыражаванні неабходна забяспечыць умовы, якія не дапускалі б непаважлівых да яго адносін.
4. Адказнасць за выкананне патрабаванняў Палажэння аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь і Парадку вырабу выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і яго масавага тыражавання ўскладаецца на кіраўнікоў адпаведных дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый.
Кіраўнік спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. КАЎКО
ДАДАТАК 2
да Пастановы
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
ад 19 сакавіка
1992 г. № 144
ПАРАДАК ВЫРАБУ, ВЫКАРЫСТАННЯ, ЗАХОЎВАННЯ І ЗНІШЧЭННЯ ПЯЧАТАК 3 ВЫЯВАЙ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
[правіць]1. Пячаткамі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь карыстаюцца Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, яго Прэзідыум, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, міністэрствы і дзяржаўныя камітэты, мясцовыя Саветы народных дэпутатаў і іх выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя падпарадкаваныя Вярхоўнаму Савету Савету Міністраў органы дзяржаўнай улады і кіравання, пракуратуры, суды, дзяржаўныя натарыяльныя канторы, Акадэмія навук Беларусі, дзяржаўныя навуковыя і навучальныя ўстановы ўсіх узроўняў, а таксама іншыя дзяржаўныя прадпрыемствы, установы і арганізацыі рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання, якім заканадаўствам Рэспублікі Беларусь дадзена права выкарыстоўваць выяву Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь на пячатках.
2. Пячатка з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой металічны ці каўчукавы выраб круглай формы дыяметрам 40—45 міліметраў.
У сярэдзіне пячаткі змяшчаецца выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, а па яе акружнасці — найменне органа ці ўстановы на дзяржаўнай мове.
Органы ці ўстановы маюць права заказваць для сваіх упраўленняў (аддзелаў) кадраў малую металічную ці выціскную пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь для пасведчанняў і спецыяльных пропускаў.
3. Выраб пячатак з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца спецыялізаванымі штэмпельна-гравёрнымі прадпрыемствамі па зацверджаных узорах пры наяўнасці ў заказчыка адпаведнага дазволу органаў унутраных спраў.
4. Для атрымання дазволу на выраб пячаткі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь кіраўнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, пракуратуры, судоў, Акадэміі навук Беларусі, дзяржаўных натарыяльных кантор падаюць у органы ўнутраных спраў заяву з прыкладаннем узораў (эскізаў) пячатак у двух экземплярах.
Кіраўнікі дзяржаўных навуковых і навучальных устаноў усіх узроўняў, а таксама іншых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання, якім заканадаўствам Рэспублікі Беларусь дадзена права выкарыстоўваць выяву Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь на пячатках, разам з пісьмовым хадайніцтвам накіроўваюць:
пры першасным выкананні заказу на выраб пячатак — іх узоры (эскізы) у двух экземплярах, засведчаныя вышэйстаячай арганізацыяй, а таксама выпіску са статута, з палажэння, загада ці іншага дакумента, які пацвярджаў бы права карыстання такімі пячаткамі;
пры выкананні заказу на выраб пячатак у сувязі з перайменаваннем прадпрыемства, установы, арганізацыі, навуковых і навучальных устаноў — узоры (эскізы) пячатак у двух экземплярах, засведчаныя іх кіраўніком, і выпіску са статута, з палажэння, пастановы, загада ці распараджэння вышэйстаячай арганізацыі аб перайменаванні;
пры выкананні заказу на выраб пячатак у сувязі з іх зносам — узоры (эскізы) пячатак у двух экземплярах, засведчаныя кіраўніком дадзенага прадпрыемства, установы, арганізацыі.
5. Узоры (эскізы) металічных і каўчукавых пячатак падаюцца асобна.
6. Пячатка з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь вырабляецца ў адным экземпляры. У некаторых выпадках з дазволу вышэйстаячага органа дапускаецца выраб дадатковай пячаткі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь з лічбай «2», а ўстановам Нацыянальнага і Ашчаднага банкаў — болей чым дзвюх пячатак з адпаведнымі лічбамі.
7. У выпадку страты ці пашкоджання пячаткі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь пасля дэталёвай праверкі абставін даюць дазвол на выраб узамен згубленай ці пашкоджанай новай пячаткі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, на якой павінна быць літара «Д» (дублікат).
8. Пячатка з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь ставіцца на дакументах, на якіх адбітак такой пячаткі прадугледжаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама на іншых дакументах з улікам важнасці іх зместу.
9. Адказнасць за законнасць выкарыстання і правільнае захоўванне пячаткі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь ускладаецца на кіраўніка органа ці ўстановы, што мае права карыстання такой пячаткай.
Кіраўнік органа ці ўстановы можа сваім загадай ускласці на аднаго з падначаленых яму работнікаў адказнасць за захоўванне і выкарыстанне па яго ўказанню пячаткі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.
10. Пры змене кіраўніка органа ці ўстановы пячатка з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь перадаецца па акту новапрызначанаму ці выбранаму кіраўніку.
11. Пячаткі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь захоўваюцца ў незгаральных шафах ці сейфах. Службовыя асобы, адказныя за захоўванне пячаткі з выявай Дзяржаўнага герба РэспублікІ Беларусь, абавязаны не дапускаць яе пашкоджання ці страты.
12. Пячаткі з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, калі міне патрэба, пашкоджаныя або стаўшыя непрыгоднымі, знішчаюцца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам унутраных спраў. Пра гэта складаецца акт, адзін экземпляр якога выдаецца апошняму карыстальніку пячаткі.
13. Не прадугледжаныя гэтым Парадкам пытанні, якія датычацца вырабу, выкарыстання і захоўвання пячатак з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, вырашаюцца Міністэрствам унутраных спраў.
Кіраўнік спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. КАЎКО
ЗАКОН
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ СЦЯГУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
[правіць]Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальна размешчаных каляровых палос роўнай шырыні: верхняй і ніжняй белага, а сярэдняй — чырвонага колеру, Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 1:2.
2. Даручыць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прадставіць Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь прапановы аб прывядзенні заканадаўчых актаў рэспублікі ў адпаведнасць з Законам «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь» і прывесці нарматыўныя акты Урада ў адпаведнасць з дадзеным Законам.
3. Даручыць камісіям Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны, па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных адносінах, па заканадаўству распрацаваць праект Палажэння аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь і ўнесці яго на разгляд сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
4. Гэты Закон уступае ў дзеянне з моманту яго прыняцця.
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублікі Беларусь
С. ШУШКЕВІЧ
19 верасня 1991 года
г. Мінск
ПАСТАНОВА
САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ СЦЯГУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
[правіць]Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзіць Палажэнне аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь (прыкладаецца).
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублікі Беларусь
С. ШУШКЕВІЧ
11 снежня 1991 года
г. Мінск
ДАДАТАК
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ СЦЯГУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
[правіць]1. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальна размешчаных каляровых палос роўнай шырыні: верхняй і ніжняй — белага, а сярэдняй — чырвонага колеру. Адносіны шырыні і даўжыні сцяга — 1:2. Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое фарбуецца ў залацісты (охра) колер.
Пры цырыманіялах і іншых урачыстых мерапрыемствах Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца з навершам ромбападобнай формы з выявай крыжа, аналагічнай крыжу на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Навершы вырабляюцца з металу жоўтага колеру.
2. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь узнімаецца:
над будынкам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь — пастаянна, а таксама над будынкам, дзе праводзіцца сесія Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, — на перыяд работы сесіі;
над будынкамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — пастаянна;
над будынкамі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь і іх выканаўчых і распарадчых органаў — пастаянна, а таксама над будынкамі, дзе праводзяцца пасяджэнні мясцовых Саветаў народных дэпутатаў і іх выканаўчых і распарадчых органаў, — на час правядзення пасяджэнняў;
над будынкамі міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і ведамстваў, дзяржаўных і грамадскіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама на жылых пабудовах у вызначаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь святочныя і памятныя дні;
на будынках і сродках перамяшчэння дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, а таксама на будынках гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, на марскіх суднах і іншых сродках перамяшчэння, на якіх у якасці афіцыйных асоб знаходзяцца Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ці іншыя асобы, што прадстаўляюць Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь або Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, — у парадку, які зацвярджае Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь;
на памяшканнях для галасавання — у дні выбараў і рэферэндумаў;
у вайсковых часцях Рэспублікі Беларусь згодна з вайсковымі статутамі;
на пагранічных заставах і прапускных пунктах (мытнях) Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;
на марскіх суднах, якія з’яўляюцца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь, суднах рачнога флоту Рэспублікі Беларусь;
на спартыўных арэнах — у час правядзення чэмпіянатаў і пяршынстваў Рэспублікі Беларусь, міжнародных спартыўных спаборніцтваў з удзелам нацыянальных зборных і ў час узнагароджання беларускіх спартсменаў — пераможцаў міжнародных спаборніцтваў;
на іншых аб’ектах па рашэнню Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ці мясцовых Саветаў народных дэпутатаў і іх выканаўчых і распарадчых органаў.
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь можа быць узняты таксама пры цырыманіялах і іншых урачыстых мерапрыемствах, якія праводзяцца дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, у час народных, працоўных і сямейных свят і ў іншыя памятныя дні.
3. Пры адначасовым узняцці Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і сцягоў іншых дзяржаў Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь павінен быць узняты з левага боку, а сцягі іншых дзяржаў — з правага, калі стаць тварам да фасада будынка або флагштока. Сцягі дзяржаў размяшчаюцца ў алфавітным парадку.
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь размяшчаецца на адным узроўні са сцягамі іншых дзяржаў.
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь на транспартных сродках (за выключэннем суднаў) размяшчаецца з левага боку ў напрамку руху, а з правага боку — сцяг іншай дзяржавы.
4. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь змяшчаецца ў памяшканнях пасяджэнняў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь і іх выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама ў службовых кабінетах старшынь Вярхоўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшынь мясцовых Саветаў народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь і пакоях, дзе адбываецца пастаянны прыём выбаршчыкаў народнымі дэпутатамі Рэспублікі Беларусь.
5. У час жалобы па рашэнню Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь або Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь можа быць узняты ў жалобным афармленні. У гэтым выпадку да дрэўка (флагштока) сцяга прымацоўваецца стужка чорнага колеру, канцы якой павінны звісаць да ніжняй часткі сцяга.
Пры ўзняцці сцяга на флагштоку ў час жалобы сцяг прыспускаецца на 1/3 даўжыні флагштока.
6. Выява Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь абавязкова змяшчаецца на паветраных суднах, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь.
7. Выява Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь можа быць выкарыстана ў дэкаратыўных мэтах у якасці дзяржаўнага і нацыянальнага сімвала такім чынам, каб пры гэтым не была праяўлена непавага да Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
8. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і яго выява незалежна ад іх памеру заўсёды павінны дакладна адпавядаць каляроваму эталону і схематычнай выяве, якія прыкладаюцца да гэтага Палажэння.
9. Асобы, вінаватыя ў зганьбаванні Дзяржаўнага сцяга РэспублікІ Беларусь, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
10. Правілы прымянення гэтага Палажэння і парадак вырабу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
СТАНДАРТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
СЦЯГ ДЗЯРЖАЎНЫ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
[правіць]РСТ Беларусі 911—91
Агульныя тэхнічныя ўмовы
А К П 815 773
Тэрмін дзеяння з 01.04.92 да 01.04.97
Гэты стандарт распаўсюджваецца на Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і ўстанаўлівае тэхнічныя патрабаванні да яго вырабу.
Патрабаванні гэтага стандарту з’яўляюцца абавязковымі.
1. ТЭХНІЧНЫЯ ПАТРАБАВАННІ
[правіць]1.1. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь павінен адпавядаць «Палажэнню аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь», патрабаванням гэтага стандарту, а таксама ўзору-эталону, узгодненаму са спажыўцом.
1.2. Характарыстыкі.
1.2.1. Дзяржаўны сцяг павінен быць прамавугольнай формы з адносінамі шырыні да даўжыні — 1:2. Палотнішча сцяга вырабляюць з трох гарызантальна размешчаных каляровых палос роўнай шырыні: верхняй і ніжняй — белага колеру, сярэдняй — чырвонага колеру.
1.2.2. Адхіленні ў даўжыні і шырыні сцяга, а таксама састаўляючых палос не павінны перавышаць + — 2 працэнты.
1.2.3. Сцягі павінны вырабляцца з баваўняных, шаўковых, шарсцяных, сінтэтычных або змешаных тканін згодна з дзеючай нарматыўна-тэхнічнай дакументацыяй. Тканіны павінны забяспечваць дастатковую трываласць да ўздзеяння святлонадвор’я і сцірання.
1.2.4. Палосы з тканіны ў палотнішчы павінны выкройвацца з захаваннем падоўжнай ніткі па даўжыні сцяга, а сшывацца — запашыўным швом або швом узамок. Састаўныя палосы сцяга павінны быць з ідэнтычных тканін.
1.2.5. Краі палотнішча сцяга павінны апрацоўвацца швом упадгібку з закрытым зрэзам, шырынёй ад 0,8 да 1,0 см. Дапускаецца не апрацоўваць край сцяга з фабрычным якасным тканінным пругам.
1.2.6. Строчкі павінны быць моцнымі і роўнымі, канцы строчак павінны быць замацаваны двайной адваротнай строчкай на даўжыні не менш як 0,7 см. Частата шыўкоў строчкі — не менш як 20 на 5,0 см.
1.2.7. Колер нітак пры пашыве павінен быць белым. Ніткі павінны адпавядаць структуры тканіны і ДАСТу 6309, іншай нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі.
1.2.8. Для мацавання сцяга з левага боку палотнішча настрочваецца кішэнь або шкаторына накладным швом з закрытым зрэзам. Шырыня кішэні не павінна перавышаць 10,0 см, шырыня шкаторыны — не больш як 3,0 см. Шырыня падгібу зрэзаў кішэні або шкаторыны — 2,0 см.
Па патрабаванню спажыўца сцяг са шкаторынай павінен камплектавацца фалам з сінтэтычных нітак. Даўжыня фала ўзгадняецца са спажыўцом. Канцы фала павінны быць аплаўлены.
1.2.9. Чырвоная паласа сцяга павінна быць аднаго з наступных колераў: 110506, 110607, 110608, 120506, 120507, 120606, 120608, 130506, 12070, 130606, 130607, 130708 згодна з Атласам колераў УІАлегпрома ад 1986 г.
1.2.10. Устойлівасць афарбоўкі каляровай паласы павінна быць не ніжэй трывалай і ацэньвацца на паказчыках уздзеяння да святла і надвор’я 5 баламі, прэснай і марской вады — 4/4/3, трэння — 5/4/3 баламі.
1.2.11. Сцягі выпускаюцца без дзялення на гатункі.
У гатовых вырабах не дапускаюцца наступныя хібы:
— парушэнне цэласнасці структуры тканіны, у тым ліку падплеціны і недасекі прыкметна выяўленыя;
— плямы, забруджванні больш як 0,3 см;
— ткацкія хібы — запрацоўкі прыкметныя, сукруціны звыш 10,0 см, забоіны больш як 0,3 см, прыкметна выяўленыя палосы па аснове і ўтку;
— рознаадценачнасць у каляровай паласе прыкметна выяўленая.
1.3. Маркіроўка.
1.3.1. Да гатовага сцяга прымацоўваюць таварны ярлык з указаннем:
— відарыса таварнага знака прадпрыемства-вытворцы, яго назвы і месцазнаходжання;
— назвы вырабу і яго памераў у см;
— артыкула вырабу і тканіны;
— цаны;
— абазначэння гэтага стандарту;
— даты выпуску;
— нумара кантралёра.
Заўвага: назву рэквізітаў на ярлыку можна не даваць. У назве вырабу пішацца: «Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь». Тэкставая частка ярлыка таксама можа пісацца на беларускай мове.
1.3.2 Памер ярлыка павінен быць не болыш як 80 х 120 мм. Папера для ярлыкоў па ДАСТу 7625, ДАСТу 11600, ДАСТу 8273, ДАСТу 18510. Ярлык запаўняецца друкарскім спосабам або штампам.
1.4. Упакоўка.
1.4.1. Першасная ўпакоўка і колькасць вырабаў у пачку пры групавой упакоўцы ўзгадняецца са спажыўцом.
На пачак або каробку наклейваецца ўпаковачны ярлык з указаннем рэквізітаў згодна з п. 1.3.1. Дадаткова ўказваецца колькасць вырабаў у пачку і нумар упакоўшчыка.
1.4.2 Транспартная ўпакоўка і маркіроўка — па ДАСТу 7000.
2. ПРЫЁМКА
[правіць]2.1. Прыёмка сцягоў — па ДАСТу 20566.
3. МЕТАДЫ КАНТРОЛЮ
[правіць]3.1. Вызначэнне лінейных памераў сцягоў — па ДАСТу 3811.
3.2. Вызначэнне ўстойлівасці афарбоўкі:
адбор проб — па ДАСТу 9733.0;
да святла — па ДАСТу 9733.2 або ДАСТу 9733.3;
да вады — па ДАСТу 9733.10; да трэння — па ДАСТу 9733.27.
4. ТРАНСПАРТАВАННЕ І ЗАХАВАННЕ
[правіць]4.1. Транспартаванне і захаванне — па ДАСТу 7000 або аўтатранспартам пры мясцовых перавозках.
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ДАНЫЯ
[правіць]1. Распрацаваны рабочай групай
Распрацоўшчыкі:
Г. К. Старасцінецкая (кіраўнік тэмы),
В. Г. Афанасьеў
2 Унесены Белстандартам
Генеральны дырэктар В. В. Савіч
3. Зацверджаны і ўведзены ў дзеянне
Пастановай Белстандарту ад 30 снежня 1991 г., № 4.
4. Зарэгістраваны Белстандартам за № 1279 ад 6 лютага 1992 г.
5. Тэрмін першай праверкі 1996 г. Перыядычнасць праверак — 5 гадоў
6. Уведзены ўпершыню
7. СПАСЫЛАЧНЫЯ НАРМАТЫЎНА-ТЭХНІЧНЫЯ ДАКУМЕНТЫ
Абазначэнне НТД, на якую дадзена спасылка | Нумар пункта, падпункта, пералічэння, дадатку |
---|---|
ДАСТ 3811—72 | 3.1 |
ДАСТ 6309—87 | 1.2.7. |
ДАСТ 7000—80 | 1.4.2., 4.1 |
ДАСТ 7625—86 | 1.3.2 |
ДАСТ 8273—75 | 1.3.2 |
ДАСТ 9733.0—83 | 3.2 |
ДАСТ 9733.2—83 | 3.2 |
ДАСТ 9733.3—83 | 3.2 |
ДАСТ 9733.10—83 | 3.2 |
ДАСТ 9733.27—83 | 3.2 |
ДАСТ 11600—75 | 1.3.2 |
ДАСТ 18510—87 | 1.3.2 |
ДАСТ 20566—75 | 2.1 |