Перайсці да зместу

Загад № 31/43 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Загад № 31/43 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ
Загад
Аўтар: Міхась Ганько
22 сьнежня 1943 году
Крыніца: (Менск), 1943, № 1 (7), студзень, б. 9

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГЭРОІ СБМ
З А Г А Д № 31
Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ

Гор. Менск

22 сьнежня 1943 г.

У Зьвяз Гэрояў СБМ залічаю:

1. зьвязовага Бародзьку Івана (1916—1943), Слуцак

2. грамадовага Новіка Івана (1923—1943), Слуцак

З. дружыновага Жызьнеўскага Уладзімера (1923—1943), Глыбокае

4. зьзязовага Ротэхбэрга Пятра (1926—1943), Ганцавічы

5. зьвазопага Аксючыца Язэпа (1922—1943), Менская акр.

Аддалі жыцьцё для Бацькаўшчыны і будуць вечна жыць між нас!

(—) М. ГАНЬКО

шэф-праваднік

ЗЬВЯЗОВЫ ІВАН БАРОДЗЬКА

20 жніўня 1943 г. адыйшоў ад нас трагічнай сьмерцю зьзязовы Іван Бародзька, заступнік Акруговага кіраўніка моладзі у Слуцку. Ён быў амаль першай ахвярай з нашых рэдоў. Нас пакінуў у ягонай асобе адзін з актыўнейшых змагароў за будучыню Беларускага народу.

Іван Бародзька нарадзіўся 20 чырвеня 1916 г. у вёсцы Старчыцы Вызьнянскага павету у сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня Вызьнянскай сямёхгадовай школы вучыўся ў Слуцкім пэдагагічным тэхнікуме, а скончыўшы 2 кляс, паступіў у 1932 годзе у Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт. Праз 2 гады быў пераведзены у Маскоўскі Унівэрсытэт, які закончыў у 1936 годзе з дыплёмам 1-ае ступені.

Пасьзя заканчэньня Унівэрсытэту працаваў за выкладчыка матэматыкі і фізыкі у Краснаярску, спачатку у сярэдняй школе, а потым у настаўніцкім інстытуце. Імкненьне да веды было характэрнай рысай Івана Бародзькі. Працуючы за настаўніка, ён адначасова завочна навучаецца у асьпірантуры пры Маскоўскім Унівэрсытэце.

Вайна захапіла Івана Бародзьку у бальшавіцкай арміі, дзе ён працаваў у якасьці брыгаднага настаўніка. У верасьні 1941 году ён кідае зброю і накіроўваецца у сваю дарагую Беларусь, каб аддаць усе свае сілы у змаганьні за сьветлую будучыню свайго народу.

У 1941—43 г.г. працаваў за выкладчыка Жываглодаўскае сямёхгадовае народнае школы. З 15 жніўня 1942 г. быў за заступніка школьнага інспэктара Вызьнянскага павету. У вапошні час працаваў за старшыню БСП і паветавага школьнага інспэктара Вызьнянскага павету.

Жыцьцё зьвязовага Івана Бародзькі павінна служыць нам яркім прыкладам таго, як трэба жыць, працаваць і змагацца для лепшае долі нашае Бацькаўшчыны.

Сьпі спакойна, дарагі нам сябра! Няхай табе будзе мяккай родная зямелька, якая цябе узгадавала і дала табе сілу і розум. Мы, твае сябры і супрацоўнікі, з глыбокім жалем схіляем галовы, над тваёй свежай магілай. Але твой сьсетлы вобраз будзе заўсёды стаяць перад намі у гэты цяжкі час напружанага змаганьня.

ЗЬВЯЗОВЫ ЯЗЭП АКСЮЧЫЦ

Нарадзіўся у 1922 годзе у вёсцы Завер’е Лагойскага павету Менскай акругі у сялянскай сям’і. Ад 1931 да 1935 году вучыўся у Заверскі пачатковай школе, а потым скончыў 8 клясаў Лагойскае сярэдняе школы. Пазьней ён быў на настаўніцкіх курсах у Менску і працаваў за настаўніка у Сілецкай пачатковай школе і у Лагойскай сярэдняй школе, адкуль ён быў накіраваны на курсы малодшых кіраўнікоў модадзі у Альбэртыне. Там атрымаў вызначэньне за зьвязовага і быў прызначаны за групавода моладзі у Лагойску. Працаваў адначасна за настаўніка і кіраўніка моладзі. У кастрычніку 1943 году яго спаткала заўчасная трагічная сьмерць, абрываючы ягоную карысную працу.

ДРУЖЫНОВЫ УЛАДЗІМЕР ЖЫЗЬНЕЎСКІ

7 лістапада 1943 г. адбыліся у Глыбокім урачыстыя паховіны 20-цігадовага гэроя, дружыновага Уладзімера Жызьнеўскага, які аддаў сваё жыцьце у змаганьні са сталінскімі бандытамі.

Уладзімер Жызьнеўскі нарадзіўся у 1923 г. у вёсцы Шындзялішкі Докшыцкага павету у сям’і беднага селяніна. Пачатковую школу скончыў у роднай вёсцы, а потым з вялікімі цяжкасьцямі скончыў польскую сямёхгодку у Докшыцах. Ня маючы магчымасьці вучыцца далей, застаўся пры бацьку і займаўся самаадукацыяй.

За войстрыя і праўдзівыя словы супроць Саветаў ён быў прызначаны на вываз у Сібір і толькі выпадкова застаўся пры жыцьці. Апошні год ён аддаўся нацыянальнай працы і працаваў у Порпліскай валасной управе. Ягоным гарачым жаданьнем было адацца працы СБМ і з гэтай мэтай ён прыяжджае у Глыбокае, каб атрымаць інфармацыі і паехаць на курс малодшых кіраўнікоў у Альбэртыне.

Але тут, гаручы, як заўсёды, нянавісьцю да ворагаў Беларускага народу—сталінскіх валацугаў, ён едзе з юнацкай Самааховай у ваколіцу і на пасту атрымвае сьмяротную рану ад кулі бандыта. Назаўтра 5 лістапада, пасьля цяжкога змаганьня з болем ад раны у жывот, ён памірае, як малады гэрой.

Чэсьць ягонай сьветлай гэройскай памяці! Ягоны прыклад вядзе і нас на бясстрашнае змаганьне з усімі ворагамі нашага народу—за волю і будучыню Беларусі. Ягонае імя будзе запісанае на нашых змагацскіх сьцягох і павядзе нас да перамогі.

ГРАМАДОВЫ ІВАН НОВІК

Нарадзіўся 28 траўня 1923 году у вёсцы Замошша Слуцкага павету. Меў сярэднюю пэдагагічную асьвету (закончыў Слуцкі пэдагагічны тэхнікум) і працаваў за настаўніка у сваім павеце. Закончыўшы з добрым вынікам першы юнацкі курс у Альбэртыне, ён прыехаў у свой раён, каб прыступіць да арганізацыі СБМ, але ужо на другі дзень быў схоплены бандытамі загінуў (канец ліпеня 1943 г.).

ЗЬВЯЗОВЫ ПЁТРА РЭТЭНБЭРГ

Нарадзіўся 3 студзеня 1926 году у вёсцы Круговічы Ганцавіцкага павету. У наступным годзе ягоныя бацькі пераехалі у Малькавічы. Скончыўшы польскую сямёхгодку, Ротэнбэрг паступіў у Баранавінкую гімназію, але пасьля першае клясы быў вымушаны вярнуцца дамоў. У 1939 годзе едзе на навуку у Лунінец, а у наступным годзе канчае самёхгодку у Малькавічах. Пры нямецкай уладзе ён працягвае спачатку сярэднюю адукацыю, а у 1942 годзе ідзе на настаўніцкія курсы у Ганцавічах. Пасьля ён працаваў за настаўніка у вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага павету. Скончыў першы юнацкі курс у Альбэртыне і атрымаў службовую ступень зьвязовага. Арганізуючы моладзь у сваім павеце, ён сьцягнуў на сябе увагу партызанаў. Калі ён варочаўся 21 кастрычніка 1943 г. фурманкай ад бацькоў у вёсцы Малькавічы, дык быў каля Задуб’я затрыманы партызанамі і загінуў.