Перайсці да зместу

Загад № 26/43 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Загад № 26 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ
Загад
Аўтар: Міхась Ганько
8 сьнежня 1943 году
Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1943, № 6, сьнежань

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З А Г А Д № 26
Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ

Гор. Менск

8 сьнежня 1943 г.

7 сьнежня 1943 г., пранізаны бандыцкаю куляй, закончыў сваё працавітае жыцьцё прафэсар д-р інж. Вацлаў ІВАНОЎСКІ (1880—1943), старшыня сталічнага гораду Менску, старшыня Беларускае Рады Даверу і прэзыдэнт Беларускага Навуковага Таварыства у Менску.

Вацлаў Іваноўскі быў адным із сэньораў беларускага адраджэньня. Яшчэ як студэнт супрацаваў у выданьні «Свабоды» і працаваў у выдавецтве «Загляне сонца і у наша ваконца». Пазьней быў адным із арганізатараў Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту і прыносіў на навуковым полі славу і карысьць Беларусі. Дарма што паважны век, ён прыняў на сябе ў вызваленай Беларусі шмат цяжкіх і ганаровых абавязкаў і мужна і няўтомна выконваў іх, заўсёды стоячы на варце інтарэсаў Беларускага народу. З асаблівай любасьцю песьціў думку аб аднаўленьні Беларускага Унівэрсытэту. Беларуская сталіца мела у ім у цяжкі ваенны час добрага, поўнага зразуменьня бацьку. Гэтага чалавека навукі, грамадзкага дзеяча і шчырага прыяцеля маладога пакаленьня, не пашкадавалі подлыя вырадкі—бандыты, якія забілі яго з-за вугла, абрываючы ягонае, так патрэбнае яшчэ для Беларусі жыцьцё і дзейнасьць.

Саюз Беларускае Моладзі будзе заўсёды шанаваць заслажную памяць Вацлава Іваноўскага, як чалавека, які з пагодай духу і адвагай да апошняга працаваў для Беларускага народу на самым адказным становішчы. Дарма што яму даўно належыўся добразаслужаны адпачынак, ён пакінуў, калі гэта спатрэбілася Бацькаўшчыне, супакойную навуковую працу, каб актыўна змагацца на супрацьбальшавіцкім фроньце за волю Новай Эўропы і будучыню Беларусі.

Імя праф. Вацлава Іваноўскага будуць насіць юнацкія грамады і гурткі, а штогоду, у дзень забавязаньня моладзі, яно будзе успамінацца у шэрагу іменьняў тых, што загінулі за волю і будучыню Беларусі.

М. ГАНЬКО

Шэф-праваднік