Загад № 24/43 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ
Загад № 24 Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ Загад Аўтар: Міхась Ганько 8 лістапада 1944 году Крыніца: Жыве Беларусь! (Менск), 1944, № 1 (7), студзень |
Гор. Менск
30 лістапада 1943 г.
Саюз Беларускае Моладзі будзе вечна шанаваць сьветлую памяць усіх сяброў і сябровак, якія загінулі у працы і змаганьні за нашыя ідэалы, і над іхнымі могілкамі аднаўляць сваё юнацкае забавязаньне на вернасьць Беларускаму народу і Бацькаўшчыне.
Дзеля шанаваньня памяці загінутых геройскай сьмерцю сяброў і сябровак СБМ загадваю:
1. У паховінах бяруць удзел усе адзінкі СБМ у дадзенай мясцовасьці са сваймі сьцягамі. Пры выстаўленай дамавіне (у часе жалобнага акту ці рэлігійнага абраду) стаіць ганаровая варта з юнакоў і юначак. Пры апушчаньні дамавіны у дол найстаршы кіраўнік моладзі (Акруговы кіраўнік ці Групавод) абвяшчае: «Дружыновы Уладзімер Жызьнеўскі (узята для прыкладу!) адклікаецца у Зьвяз Гэрояў Саюзу Беларускае Моладзі», пры чым пахіляюцца сьцягі, сябры салютуюць і хорам адказваюць: «Аддаў жыцьцё для Бацькаўшчыны і будзе вечна жыць між нас».
2. Іменьні загінутых гэраічна сяброў і сябровак СБМ публікуюцца загадам Шэфа Кіраўнічага Штабу СБМ аб «адкліканьні у Зьвяз Гэрояў Саюзу Беларускае Моладзі» і даюцца новым грамадам і гуртком у дадзенай акрузе (павеце) як сымбаль, што яны не загінулі дарэмна, але жывуць далей між нас.
З. Штогоду наконадні 22 чырвеня (перад днём забавязаньня моладзі) сьвяткуецца Вечар Памяці Гэрояў. Іменьні адкліканых у Зьвяз Гэрояў СБМ урачыста адчытваюцца у часе зборкі пры купальскім вогнішчы. Да пераклічу шыхтуецца увесь зьвяз (круг). Іменьні загінутых устаўляюцца паміж іменьняў жывых, якія адклікаюцца: «Тут». Калі успамінаюцца імены загінутых, дык кіраўнік грамады (кіраўнічка гуртка) адказвае: «Аддаў (ла) жыцьцё для Бацькаўшчыны», а увесь зьвяз (круг) хорам кажа: «І будзе вечна жыць між нас».
М. ГАНЬКО
Шэф-праваднік