Перайсці да зместу

Завіруха (1929)/Новы Алімп

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дарагой памяці Сьцяпана Булата Новы Алімп
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Стогне, плача
Іншыя публікацыі гэтага твора: Новы Алімп.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НОВЫ АЛІМП

Чуць заціхлі гулянкі і сьпевы
Алімпійскіх бясстыжых багоў,
Як мінулае бачым мы зноў…
І зноў чуем старыя напевы.


∗     ∗

Тых багоў зьніклі чорныя цені,
Якім шмат прынасілі ахвяр…
Над Алімпам пранёсься пажар,
Дзе мы падалі ніц на калені.


∗     ∗

Але бачым Алімп ужо новы,
На ім гульні багоў і багінь…
Дык сьвет крыўды і зьдзеку — загінь,
Будзь зруйнованы ты да асновы.


∗     ∗

Не затым лепшы сьвет збудавалі,
Каб паверыць чаруючым снам,
І зноў кланяцца новым багам,
Якіх самі калісь разьбівалі.