Перайсці да зместу

Завіруха (1929)/На чырвонай дарозе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Будзь на варце На чырвонай дарозе
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Змагайцеся самі
Іншыя публікацыі гэтага твора: На чырвонай дарозе.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ЧЫРВОНАЙ ДАРОЗЕ

Селянін і рабочы — удвух.
Стары сьвет агнём паляць, руйнуюць
І на вогнішчы новы будуюць,
Панаваць ў якім будзе: молат і плуг


∗     ∗

Ад машын закурэлых, з загону
Йдзе рабочы, а з ім селянін…
Дружна песьню пяюць, як адзін…
І баіцца ўвесь сьвет іх разгону.


∗     ∗

Чырванее ўсё болей і болей
Іх дарога да сонца, да зор…
Але маніць іх вольны прастор,
І жыцьця не шкада ім за волю.


∗     ∗

Яны йдуць… і завуць на ўспамогу
Паднявольных, пакраўджаных ўсіх…
Хто галодны, халодны імкнецца да іх,
Сьмела йдзе на Чырвону дарогу.


∗     ∗

І ідуць грамадою бяз конца…
Лікам шмат іх, і моцны іх дух…
А над імі ўжо молат і плуг
Зіхацяць у праменчыках сонца.